Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры амэрыканскія вайскоўцы забітыя атакай дрона ў Ярданіі


На архіўным фота варонка ад выбуху пасьля іранскага ўдару па амэрыканскай авіябазе ў Іраку ў 2020 годзе
На архіўным фота варонка ад выбуху пасьля іранскага ўдару па амэрыканскай авіябазе ў Іраку ў 2020 годзе

Тры амэрыканскія вайскоўцы загінулі і 25 былі параненыя атакай дрона на вайсковую базу ЗША ў Ярданіі, паведамляе BBC.

Цэнтральнае камандаваньне ЗША паведаміла, што напад адбыўся на базу непадалёк ад мяжы з Сырыяй. Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сказаў, што напад учынілі радыкальныя групоўкі, якія маюць падтрымку з боку Ірану.

Гэта першы выпадак, калі амэрыканскія вайскоўцы гінуць у гэтым рэгіёне пасьля нападу групоўкі Хамас на Ізраіль 7 кастрычніка мінулага году. (На архіўным фота варонка ад выбуху пасьля іранскага ўдару па амэрыканскай авіябазе ў Іраку ў 2020 годзе)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG