Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у 1831-м узьнік лёзунг «За вашу і нашу свабоду!»; 100 гадоў таму пачаліся першыя зімовыя Алімпійскія гульні


Саборная плошча ў Менску 16 лютага 1840 году, пасьля антырасейскага паўстаньня 1831 году (паштоўка)
Саборная плошча ў Менску 16 лютага 1840 году, пасьля антырасейскага паўстаньня 1831 году (паштоўка)

Падзеі 25 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1831 — польскі Сэйм абвясьціў пра скіданьне расейскага цара Мікалая І з польскага пасаду. Гэта была важная акцыя ў часе антырасейскага паўстаньня 1831 году. Менавіта 25 студзеня ў Варшаве нарадзіўся лёзунг, зьвернуты да расейскага народу: «За вашу і нашу свабоду!» Праўда, пасьля гэтага Расея паслала ў Польшчу вялізнае войска і пасьля 9 месяцаў крывавых баёў паўстаньне было задушанае. На доўгі час Польшча была пазбаўленая незалежнасьці і лічылася часткай Расейскай імпэрыі.

1858 — падчас вясельля прускага кронпрынца Фрыдрыха і брытанскай прынцэсы Вікторыі прагучаў вясельны марш Мэндэльсона. Пасьля гэтай цырымоніі марш атрымаў шырокую папулярнасьць.

1924 — у францускім альпійскім гарадку Шамані пачаліся першыя зімовыя Алімпійскія гульні.

1972 — у Менску нарадзіўся мільённы жыхар.

2004 — Міхэіл Саакашвілі заступіў на пасаду прэзыдэнта Грузіі.

Міхэіл Саакашвілі, студзень 2004 г.
Міхэіл Саакашвілі, студзень 2004 г.

2011 — у Эгіпце пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да зрынаньня прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Рэвалюцыя ў Эгіпце, Каір, плошча Тахрыр, 2011
Рэвалюцыя ў Эгіпце, Каір, плошча Тахрыр, 2011

У гэты дзень нарадзіліся

1759 — Робэрт Бэрнс, шатляндзкі паэт.

Робэрт Бэрнс
Робэрт Бэрнс

1804 — Антон Адынец, беларускі паэт, перакладчык, мэмуарыст, выдавец.

Антон Адынец
Антон Адынец

1844 — Кацярына Брэшка-Брэшкоўская, ураджэнка Віцебскай губэрні, «бабуля рускай рэвалюцыі», расейская рэвалюцыянэрка, першая жанчына-палікатаржанка, сябра ЦК партыі эсэраў і баявой арганізацыі гэтай партыі.

1869 — Адам Гурыновіч, беларускі паэт.

1938 — Уладзімір Высоцкі, расейскі бард, паэт і актор.

Уладзімір Высоцкі
Уладзімір Высоцкі

1955 — Аляксандар Лакотка, беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, этнограф, дырэктар Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя К. Крапівы.

Аляксандар Лакотка
Аляксандар Лакотка

У памяці

1938 — Тамаш Грыб, беларускі грамадзкі, палітычны і культурны дзяяч. Стварыў у Празе Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Адзін з кіраўнікоў і старшыня з 1930 да 1932 году Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у Празе.

Тамаш Грыб
Тамаш Грыб

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG