Аб гэтым Сьвятлана Ціханоўская напісала ў сетцы Х.
«Я шакаваная сёньняшнімі рэйдамі беларускага рэжыму супраць сем’яў палітычных зьняволеных. Сярод затрыманых — Марына Адамовіч, жонка палітыка Мікалая Статкевіча, пакаранага 14 гадамі пазбаўленьня волі. Я заклікаю сусьветную супольнасьць рашуча адрэагаваць на гэтае злачынства», — напісала яна.
23 студзеня ў Беларусі сілавікі прыйшлі да некаторых экс-палітвязняў, якія засталіся ў Беларусі, а таксама да родных тых, хто асуджаны паводле «палітычных» артыкулаў. На вечар 23студзеня праваабаронцам вядома сама меней пра 84 чалавекі, якія прайшлі праз такія рэпрэсіі.
У пастановах сілавікоў фігуравалі артыкулы за «фінансаваньне» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваньнях».
Паводле Андрэя Стрыжака, верагодна, рэйд зьвязаны з сытуацыяй вакол праекту INeedHelpBY, які дапамагаў прадуктамі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. 16 студзеня КДБ прызнаў ініцыятыву экстрэмісцкім фармаваньнем.