Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стрыжак: на сайт BYSOL была моцная кібэратака


 Сузаснавальнік фонду салідарнасьці BYSOL Андрэй Стрыжак
Сузаснавальнік фонду салідарнасьці BYSOL Андрэй Стрыжак

Сайт фонду салідарнасьці BYSOL зазнаў магутную кібэратаку.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook сузаснавальнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.

«Сёньня раніцай мы перажылі самую магутную і прафэсійную кібэратаку. Спэцыфіка нападу палягала ў тым, што яна праводзілася на высокім тэхнічным узроўні і новымі мэтадамі, зь якімі мы раней не сутыкаліся. Аднак атака была пасьпяхова адбітая», — напісаў Стрыжак.

Паводле яго, цяпер доступ да сайта можа быць часткова абцяжараны і недаступны зь некаторых рэгіёнаў. Але гэта зроблена «выключна для бясьпекі карыстальнікаў».

Стрыжак падкрэсьліў, што сайт, плацёжная сыстэма і сыстэма захоўваньня пэрсанальных дадзеных пад аховай і знаходзяцца ў працоўным стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG