Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 16 студзеня: у Менску за ўдзел у пратэстах асудзілі мэнэджара аўдытарскай кампаніі


Суд Фрунзэнскага раёну Менску. Архіўнае фота
Суд Фрунзэнскага раёну Менску. Архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Як піша «Вясна», 16 студзеня стала вядома, што суд Фрунзэнскага раёну Менску 29 сьнежня 2023 года за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны удзел у іх (ч. арт. 342 КК) асудзіў дырэктара ў аўдыце вядомай аўдытарскай кампаніі B1 Івана Станкевіча піша «Вясна».

Судовы працэс вяла судзьдзя Юлія Крэпская.

Бацьку траіх непаўналетніх дзяцей (2013, 2016 і 2019 года нараджэньня) затрымалі ў канцы кастрычніка 2023 году і да суду зьмясьцілі пад варту.

Суд прызначыў яму 2,5 года абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).

Маёмасьць, у тым ліку дом у пасёлку Тарасава пад Менскам і зямельны ўчастак, вызвалілі з-пад арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG