Дата дня
12 студзеня 1941 году ў расейскім Сьвярдлоўску (сучасны Екацярынбург) нарадзіўся Ўладзімер Мулявін, народны артыст Беларусі і СССР. У 1968 годзе Мулявін заснаваў пры Белдзяржфілярмоніі вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны», які праз два гады быў перайменаваны ў «Песьняры».
Таксама ў гэты дзень
1581 — Пінск атрымаў Магдэбурскае права і герб.
1591 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Менску герб — на блакітным полі жаночая постаць паміж двума анёламі і херувімамі.
1895 — у Менску пачала працаваць першая электрастанцыя, якую прынята лічыць найбуйнейшай у Беларусі зь ліку муніцыпальных. Электрастанцыя стаяла на правым беразе Сьвіслачы, побач з сучасным будынкам Беларускага дзяржаўнага цырку. У 2011 годзе электрастанцыю зьнішчылі, каб будаваць гатэль «Кемпінскі».
1989 — апошні перапіс у СССР. У Беларусі 10 200 200 чалавек.
2007 — была ўведзена ў эксплюатацыю Салігорская ГЭС.
2010 — на Гаіці здарыўся магутны землятрус, больш як 200 тысяч чалавек загінулі.
У гэты дзень нарадзіліся
1628 — Шарль Пэро, францускі казачнік.
1876 — Джэк Лондан, амэрыканскі пісьменьнік.
1888 — Язэп Каранеўскі, дзяржаўны дзяяч, пэдагог, публіцыст, другі рэктар БДУ, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1894 — Казімер Смулька, сьвятар; у 1920–1930-х перасьледаваны бальшавіцкімі й польскімі ўладамі.
1901 — Антаніна Абрэмбская-Яблонская, мовазнаўца, заснавальніца польскай беларусістыкі.
1903 — Ігар Курчатаў, акадэмік, «бацька» савецкай атамнай бомбы.
1906 — Язэп Малецкі, беларускі грамадзкі дзеяч, мэмуарыст, рэдактар і выдавец.
1913 — Вячаслаў Шыдлоўскі, навуковец, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
1929 — Дзьмітры Бугаёў, літаратуразнаўца.
1935 — Раіса Красоўская, беларуская балерына, заслужаная артыстка Беларусі, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балету Беларусі.
1959 — Вераніка Чаркасава, беларуская журналістка (забітая 20 кастрычніка 2004 году).
У памяці
1976 — Агата Крысьці, ангельская пісьменьніца, якую называюць «каралевай дэтэктыву».
2000 — Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.
2002 — Яўген Кулік, беларускі мастак, аўтар эталёна герба «Пагоня», які быў дзяржаўным у 1991–1995 гадах.
2004 — Аляксей Логвін, удзельнік паваеннага антысавецкага супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.
2010 — Ванда Скуратовіч, грамадзкая і рэлігійная дзяячка, праведніца народаў сьвету.
2021 — Філарэт, мітрапаліт Менскі й Слуцкі, патрыяршы экзарх Беларусі.