Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля затрыманьня сілавікамі Тацяна Севярынец трапіла ў лякарню


Тацяна Севярынец, архіўнае фота
Тацяна Севярынец, архіўнае фота

Жанчына правяла ў лякарні першую ноч пасьля затрыманьня.

Маці палітвязьня Паўла Севярынца, якую затрымалі раніцай 9 студзеня і пакінулі пад вартай да суду, трапіла ў лякарню.

У яе праблемы зь ціскам, напісала дачка Ганна Севярынец.

Калі і за што канкрэтна будуць судзіць маці палітвязьня, дакладна невядома.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманьне Тацяны Севярынец адбылося 9 студзеня раніцай.

Тацяна Севярынец — маці асуджанага на 7 гадоў калёніі строгага рэжыму палітзьняволенага палітыка, пісьменьніка, аднаго з заснавальнікаў «Маладога фронту», аднаго зь лідэраў партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца.

У кастрычніку 2020 году Тацяну Севярынец затрымлівалі за ўдзел у маршы пэнсіянэраў.

Самога Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 году, у разгар кампаніі па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Ён у гонцы ня ўдзельнічаў, але выкарыстоўваў перадвыбарны пэрыяд для размоваў зь людзьмі. У той дзень сустаршыня БХД правёў на плошчы ля сталічнага Камароўскага рынку «народны пікет свабоды і салідарнасьці».

25 траўня 2021 году Магілёўскі абласны суд пакараў Севярынца 7 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў «падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў».

23 сакавіка 2022 году апазыцыйны палітык быў унесены ў пералік асоб, «датычных да экстрэмісцкай дзейнасьці», а 21 чэрвеня суд Шклоўскага раёну (Магілёўская вобласьць) зьмяніў рэжым утрыманьня палітвязьня — пастанавіў накіраваць яго ў турму на 3 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG