Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васілеўская выправіцца ў космас з алімпійскім сьцягам – за 4,5 месяца да Алімпіяды, дзе не будзе прадстаўнікоў Беларусі


Анастасія Лянкова і Марына Васілеўская, якія рыхтуюцца да палёту ў космас
Анастасія Лянкова і Марына Васілеўская, якія рыхтуюцца да палёту ў космас

Удзельнікам экспэдыцыі, якія адправяцца на Міжнародную касьмічную станцыю сёлета ўвесну, дазволена ўзяць з сабой толькі 1 кг асабістых рэчаў.

Пра гэта паведаміла журналістам сябра асноўнага складу экіпажа, бортправадніца авіякампаніі «Белавія» Марына Васілеўская 6 студзеня ў Менску па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Лукашэнка, Марына Васілеўская і Анастасія Ленкава, якія рыхтуюцца да палёту ў космас
Лукашэнка, Марына Васілеўская і Анастасія Ленкава, якія рыхтуюцца да палёту ў космас

«Вазьму сваю дзіцячую фатаграфію сямейную, – заявіла яна (на падставе відэафрагмэнта, апублікаванага неафіцыйным тэлеграм-каналам прэс-службы Лукашэнкі). – Мы ўзялі беларускі сьцяг, алімпійскі сьцяг, сьцяг Акадэміі навук, бо Акадэмія навук… вядома, вялізныя падзякі, яна бярэ велізарны ўдзел менавіта ў рэалізацыі гэтага праекту».

Васілеўская заявіла, што падтрымка з боку Лукашэнкі дае ёй «вялікую сілу». «Бо без прамога ўдзелу кіраўніка дзяржавы гэтага праекту не было б. Я, вядома, шалёна ўдзячная за тое, што мы ў гэтым праекце. У нас глябальныя пэрспэктывы для нашай краіны, для нашага народа, мы будзем з усёй нашай магчымасьцю рабіць усё для таго, каб вырашыць усе пастаўленыя задачы», – сказала будучая касманаўтка.

Адметна, што запуск карабля з Васілеўскай на борце заплянаваны на 13 сакавіка, а парыская Алімпіяда пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня. Пры гэтым у гульнях могуць удзельнічаць толькі індывідуальныя спартоўцы з Беларусі і РФ у нэўтральным статусе. Ні каманды, якія прадстаўляюць дзьве краіны, ні чыноўнікі або дзяржслужбоўцы не запрошаныя. Забаронена выкананьне гімнаў, выкарыстаньне сьцягоў, адпаведных каляровых гам або якіх-небудзь іншых беларускіх і расійскіх сымбаляў.

На пачатку сьнежня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што «сярод 4.600 спартоўцаў з усяго сьвету, якія прайшлі кваліфікацыю на Парыж-2024, маецца толькі 11 індывідуальных нэўтральных спартоўцаў (8 з расейскім і 3 з беларускім пашпартам)».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG