Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Раство, дзень народзінаў Мікалая Аўтуховіча


Падзеі 7 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.

Дзень у гісторыі

1610Галілео Галілей упершыню паведаміў пра адкрыцьцё чатырох найбуйнейшых спадарожнікаў Юпітэра.

Партрэт Галілео Галілея, Юстус Сустэрманс, 1638
Партрэт Галілео Галілея, Юстус Сустэрманс, 1638

1929 — у Менску пачалася ІІ Усебеларуская краязнаўчая канфэрэнцыя.

У гэты дзень нарадзіліся

1858 — Эліэзэр Бэн-Егуда, «бацька сучаснага іўрыту», заснавальнік гебраізму, нарадзіўся ў вёсцы Лужкі Віленскай губэрні, цяпер Шаркоўшчынскі раён Віцебскай вобласьці Беларусі.

Імпрэза памяці Элізэра Бэн-Егуды, вёска Лужкі, Беларусь, 2013
Імпрэза памяці Элізэра Бэн-Егуды, вёска Лужкі, Беларусь, 2013

1896 Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог і актывіст дыяспары.

Яўхім Кіпель
Яўхім Кіпель

1897Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР. У часы ягонага кіраваньня (1924–1927 гг.) праводзілася дзяржаўная палітыка беларусізацыі. У 1924 годзе пад ягоным кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад Беларусі Віцебшчыны й Магілёўшчыны, адрэзаных Масквой амаль адразу пасьля абвяшчэньня БССР. У 1926-м удалося дабіцца перадачы з РСФСР у склад Беларусі Гомля з Рэчыцай і яшчэ сямі паветаў. У часы сталінскіх рэпрэсіяў Адамовіч скончыў жыцьцё самагубствам (1937 г.).

Язэп Адамовіч
Язэп Адамовіч

1907Соф’я Друкер, опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.

1910Канстанцін Заслонаў, адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі.

1952 Віталь Гарановіч, паэт, пэдагог.

1963Мікалай Аўтуховіч, грамадзкі дзеяч, палітычны вязень.

Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

У памяці

1943Нікола Тэсла, памёр славуты сэрбскі інжынэр і вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі.

Нікола Тэсла
Нікола Тэсла

1964Янка Журба, беларускі паэт.

1991Кандрат Крапіва, беларускі паэт, народны пісьменьнік Беларусі.

Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва

2017Антон Шукелойць, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920-1930-х у Заходняй Беларусі, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

29-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2010. Выступае Антон Шукелойць
29-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2010. Выступае Антон Шукелойць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG