Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы міністар, дырэктар БелАЭС і яшчэ адзін былы вайсковец у вэртыкалі ўлады. Лукашэнка зрабіў прызначэньні


Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота

Новым міністрам эканомікі стаў Юры Чабатар, які да гэтага прызначэньня працаваў першым намесьнікам міністра эканомікі.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў вайсковага камісара Магілёўскай вобласьці Віталя Ядзевіча на пасаду чальца Магілёўскага аблвыканкаму і зрабіў іншыя прызначэньні на пасады ва ўрадзе.

У прыватнасьці, як паведамілі дзяржаўныя СМІ, новым міністрам эканомікі стаў Юры Чабатар, які да гэтага прызначэньня працаваў першым намесьнікам міністра эканомікі.

Першым намесьнікам міністра транспарту і камунікацый стаў Валер Вярэніч, які раней ачольваў Баранавіцкае аддзяленьне Беларускай чыгункі.

Яшчэ два вайскоўцы — Ігар Залатар і Сяргей Зайцаў — узначаляць, адпаведна, упраўленьне матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня аб’яднанага штабу АДКБ і ўпраўленьне праблем вайсковай бясьпекі Сакратарыяту АДКБ.

Новым генэральным дырэктарам БелАЭС прызначылі 51-гадовага ўраджэнца Гомля Сяргея Бабовіча. З 10 жніўня 2020 году ён працаваў намесьнікам гендырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднаньня «Белэнэрга». Да яго, зь першых дзён рэалізацыі праекту, БелАЭС кіраваў Міхаіл Філімонаў.

Цягам тыдня гэта ўжо другое звальненьне топ-кіраўнікаў, якія адказвалі за працу БелАЭС: 29 сьнежня рашэньнем ураду быў адпраўлены ў адстаўку намесьнік міністра энэргетыкі 68-гадовы Міхаіл Міхадзюк, які непасрэдна курыраваў працу БелАЭС. На пасадзе намесьніка кіраўніка Мінэнэрга Міхадзюк працаваў з 2005 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG