Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр актывіст клюбу «Спадчына» паэт Яўген Гучок


Анатоль Белы і Яўген Гучок (справа) Архіўнае фота
Анатоль Белы і Яўген Гучок (справа) Архіўнае фота

На 84-м годзе жыцьця ня стала беларускага пісьменьніка, краязнаўцы, выдаўца, грамадзка-палітычнага дзеяча Яўгена Гучка.

Пра ягоную сьмерць напісала Сьвятлана Белая.

Яўген Гучок нарадзіўся 4 лістапада 1940 года ў горадзе Слуцку. Працаваў у геалягічным атрадзе, на мэблевай фабрыцы. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1968) і асьпірантуру пры ім. Вучыўся ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце.

Працаваў настаўнікам, а з 1971 года на працягу 30 гадоў — рэдактарам і вядучым рэдактарам у выдавецтве «Народная асьвета». Быў правадзейным сябрам геаграфічнага таварыства СССР, з 1984 году — сябрам Менскага гарадзкога культурна-асьветніцкага клюба «Спадчына».

Удзельнічаў у арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь».

Першыя вершы Яўгена Гучка былі зьмешчаны ў 1959 годзе ў слуцкай раённай газэце. З таго часу выйшлі з друку яго кнігі паэзіі, прозы і публіцыстыкі «Блакітныя чмялі», «Паэма дзяцінства», «Сэрцам і думкай», «Формула травы», «На патрэбу душы» (2004), «Беларусь у Магдэбургскім праве» (2013), «Альгерд Абуховіч. Зачараваны беларускім словам» (2014), «Трыяда Анатоля Белага» і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG