Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зладзілі «хэнтай-вечарынку». Адбыліся затрыманьні


Хэнтай, ілюстрацыйнае фота
Хэнтай, ілюстрацыйнае фота

Сілавікі ў Беларусі «накрылі» чарговую, але не зусім звычайную вечарыну моладзі.

Масавыя затрыманьні адбыліся ў сталіцы пасьля «хэнтай-вечарынкі», якую праводзілі з пазнакай «18+». Хэнтай — тып японскай анімацыі, коміксы і стылістыка на эратычную і парнаграфічную тэматыку.

«Мерапрыемства для дарослых» такога кшталту ў менскім клюбе скончылася затрыманьнямі яго ўдзельнікаў.

«Нашай ніве» стала вядома, што хэнтай-вечарынка праходзіла напярэдадні Калядаў.

Як выявілася, пасьля вечарынкі сілавікі затрымалі некаторых арганізатараў і ўдзельнікаў, агулам каля 10 чалавек. Ім далі адвольныя тэрміны — ад 5 да 15 содняў. Некаму прыпісалі дробнае хуліганства, некаму іншыя адміністрацыйныя справы.

Відэа зь вечарынкі апублікаваў расейскі прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG