Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З новага году ў Беларусі вырасьце падатак на першую кватэру


З 2024 году ў Беларусі павялічыцца памер стаўкі падатку на першую кватэру.

Гэта прадугледжана праектам зьменаў у Падатковы кодэкс на 2024 год, які 29 сьнежня падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

З 2024 году ў Беларусі вырасьце памер разьліковага кошту квадратнага мэтру тыпавога капітальнага будынка — гэта прывядзе да росту падатковых ставак за першую кватэру, бо памер падатку складае 0,1% ад кошту квадратнага мэтра (у залежнасьці ад населенага пункту), памножаную на колькасьць квадратных мэтраў жытла.

У 2024 годзе кошт 1 квадратнага мэтра жылога памяшканьня ў шматкватэрным жылым доме вырасьце:

  • для Менску — да 968 рублёў (цяпер 900 рублёў),
  • для абласных гарадоў і Менскага раёну — да 806 рублёў (цяпер 750),
  • для Баранавічаў, Бабруйска, Барысава, Ваўкавыска, Горак, Дзяржынска, Жлобіна, Жодзіна, Кобрына, Крычава, Ліды, Мазыра, Маладэчна, Наваградка, Наваполацка, Воршы, Асіповічаў, Пінска, Полацка, Рэчыцы, Сьветлагорска, Слоніма, Слуцка, Смалявічаў, Смаргоні, Салігорска, Фаніпаля — да 710 рублёў (цяпер 660).
  • для астатніх населеных пунктаў — да 538 рублёў (цяпер 500).

Так, напрыклад, замест 45 рублёў за двухпакаёвую кватэру ў Менску плошчай 50 м² давядзецца заплаціць 48,4 рубля. За кватэру такой жа плошчы ў абласных цэнтрах і Менскім раёне падатак вырасьце з 37,5 руб. да 40,3 руб.

Па гэтых стаўках трэба будзе плаціць падатак на першую кватэру ў 2024 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG