Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомы літоўскі актор распавёў, што ягонай жонцы-беларусцы давялося вярнуцца на радзіму, бо ёй не падоўжылі ДНЖ. Улады адрэагавалі


Вільня, архіўнае ілюстрацыйнае фота. Shutterstock
Вільня, архіўнае ілюстрацыйнае фота. Shutterstock

Вядомы літоўскі актор Уладас Багдонас расказаў, што ягоная жонка, грамадзянка Беларусі Алены Ліопа, была вымушаная зьехаць на радзіму, бо ў яе скончыўся дазвол на жыхарства ў Літве. Сям’я зьвярталася ў літоўскі Дэпартамэнт міграцыі, але, паводле Багдонаса, адказу не атрымала. На пост актора ў сацсетках адгукнулася кіраўніца ведамства Эвэліна Гудзінскайце, піша Delfi.lt.

Праблему, зь якой сутыкнулася ягоная сямʼя, Уладас Багдонас апісаў у Фэйсбуку і папрасіў парады. Ён сказаў, што тры гады таму ажаніўся з грамадзянкай Беларусі. 9 сьнежня ў яе скончыўся тэрмін дзеяньня дазволу на жыхарства, і ёй давялося вярнуцца ў Беларусь. Багдонас заўважыў, што вайна пачалася ў 2022 годзе, і ягоная жонка «ня мае нічога агульнага з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну», і дадаў, што зьвярнуўся ў Дэпартамэнт міграцыі і ў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі.

29 сьнежня на пост Багдонаса ў сацсетках адрэагавала кіраўніца Дэпартамэнту міграцыі Літвы Эвэліна Гудзінскайце. Яна запэўніла, што заяўку па справе жонкі актора Алены Ліопа разглядаюць, а рашэньне па ёй будзе прынятае 13 студзеня.

«Я вас разумею, разумею, што важна быць з блізкім у сьвяты, гэта найважнейшае. Але зараз у нас ёсьць такіх 18 000 чалавек, якія для кагосьці важныя. Усе заяўкі мы імкнемся разгледзець як мага хутчэй. Усе дзяржаўныя ведамствы працуюць, стараюцца, але колькасьць гадзін у сутках абмежаваная. Прашу вашага цярпеньня і разуменьня», — пісала Гудзінскайтэ.

Уладас Багдонас — літоўскі актор тэатру і кіно, народны артыст Літоўскай ССР, ляўрэат Нацыянальнай прэміі Літвы ў галіне культуры і мастацтва. У 1985 годзе выканаў ролю партызана Рубяжа ў фільме «Ідзі і глядзі». Ягоная жонка Алена Ліопа — тэатральная журналістка.

Гэта ня першы раз, калі грамадзяне Беларусі сутыкаюцца з праблемамі падаўжэньня дазволу права жыхарства ў Літве. Delfi ужо пісала пра тое, што беларуса Аляксея, які пражыў тут 17 гадоў, напрыканцы лістапада 2023 году выслалі на радзіму, і яму давялося пакінуць жонку і дваіх дзяцей.

Від на жыхарства яму наогул не працягнулі. Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы вырашыў, што гэты мужчына ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы, бо 20 гадоў таму служыў у беларускім войску.

  • 26 сьнежня Сейм Літвы ўхваліў папраўкі да закону аб прававым статусе іншаземцаў, якія сярод іншага дазволяць выдаваць беларусам, што прыбылі краіну пры пасярэдніцтве МЗС, дазвол на жыхарства з гуманітарных прычын не на адзін, а на тры гады.
  • Закон адправілі на подпіс прэзыдэнту Літвы Гітанасу Наўседу.
  • Прапанову павялічыць тэрмін дзеяньня гуманітарнага ДНЖ да трох гадоў унесла міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце. Яна аргумэнтавала гэта тым, што адпаведны дакумэнт выдаюць у асноўным грамадзянам Беларусі, якія ратуюцца ад рэжыму Лукашэнкі, а сытуацыя ў Беларусі ўжо «доўгі час не мяняецца».
  • Камітэт нацыянальнай бясьпекі і абароны Сейму, які ўзначальвае дэпутат Лаўрынас Кашчунас, выступіў супраць гэтай прапановы, камітэт замежных справаў такія папраўкі падтрымаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG