Адпаведная пастанова Савета Міністраў апублікаваная 28 сьнежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Для рэалізацыі гэтага «пілётнага інавацыйнага праекту» неабходна выдзеліць каля 2,26 млн рублёў.
Згодна з дакумэнтам, сродкі будуць перанакіраваныя з выдаткаў дзяржбюджэту, прадугледжаных для Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАН).
Амаль 2,1 млн раней плянавалася выкарыстаць «для стварэньня Беларускай касьмічнай сыстэмы дыстанцыйнага зандзіраваньня Зямлі». На 121,6 тыс. рублёў будзе зьменшана фінансаваньне навуковых арганізацый НАН, на 47,9 тыс. — сацыялягічных апытаньняў.
Беларускую касьмічную праграму ўхваліў ўказ Аляксандра Лукашэнкі ў 2007 годзе. Заказчыкам першага этапу, які ўключаў «распрацоўваньне функцыянальна поўнай Беларускай касьмічнай сыстэмы дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі», выступіла Нацыянальная акадэмія навук.
У рамках праекту расейскім ААТ «Карпарацыя ВНІІЭМ» быў створаны спадарожнік, выведзены на арбіту ў 2012 годзе з касмадрому «Байканур» (Казахстан) расейскім ракетаносьбітам. Заплянаваны тэрмін эксплюатацыі складаў 5 гадоў з моманту выхаду на арбіту, але яго некалькі разоў падаўжалі.