Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланьнік папы Рымскага Лява XIV ужо ў Беларусі, у наступныя два дні ён будзе ў Пінску і Берасьці


Кляўдыё Гуджэроцьці падчас свайго візыту ў Беларусь у 2023 годзе. Ілюстрацыйнае фота
Кляўдыё Гуджэроцьці падчас свайго візыту ў Беларусь у 2023 годзе. Ілюстрацыйнае фота

Пасланьнік папы Рымскага Лява XIV Кляўдыё Гуджэроцьці ўжо прыбыў у Беларусь, дзе возьме ўдзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя Пінскай дыяцэзіі.

Як паведаміў Telegram-канал «Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!», Кляўдыё Гуджэроцьці «ўжо распачаў сустрэчы ў межах сваёй праграмы».

На афіцыйным сайце Пінскай дыяцэзіі пакуль адсутнічае інфармацыя аб тым, што пасланьнік папы Рымскага ўжо знаходзіцца ў Пінску.

Згодна з праграмай сьвяткаваньняў, якія адбудуцца 25-26 кастрычніка, заўтра Кляўдыё Гуджэроцьці мае выступіць з вітальным словам пасьля таго, як у Пінскую катэдру ўнясуць рэліквіі нябеснага заступніка дыяцэзіі сьвятога Андрэя Баболі.

26 кастрычніка пасланьнік папы Рымскага сустрэнецца з моладзьдзю ў берасьцейскім касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і правядзе там імшу. Пасьля гэтага там пройдуць пачастунак, майстар-клясы для моладзі, музычнае праслаўленьне і падвядзеньне вынікаў Юбілейнай сустрэчы моладзі.

На сайтах Міністэрства замежных спраў Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі пакуль няма ніякай інфармацыі аб магчымых ці заплянаваных сустрэчах з пасланьнікам папы Рымскага Лява XIV.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG