Дата дня
12 сьнежня 1586 году, памёр Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.
Стэфан Баторы захоўваў самастойнасьць ВКЛ, пашыраў уплыў Рэчы Паспалітай у Эўропе. Стварыў пешае войска для аблог і штурмаў крэпасьцей, якое набіралася з замежных жаўнераў-наймітаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.
Таксама ў гэты дзень
1501 — у Кракаве адбылася каранацыя вялікага князя Аляксандра.
1796 — у складзе Расейскай імпэрыі была ўтвораная Беларуская губэрня з цэнтрам у Віцебску.
1925 — у ЗША адкрыўся гатэль «Матэль», які даў назву ўсім матэлям.
1991 — РСФСР выйшла са складу СССР.
2008 — выйшла першая вэрсія браўзэра Google Chrome.
У гэты дзень нарадзіліся
1629 — Сімяон Полацкі, праваслаўны дзяяч, пісьменьнік.
1821 — Гюстаў Флябэр, францускі пісьменьнік-раманіст.
1828 — Міхал Грушвіцкі, кампазытар.
1876 — Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік.
1886 — Юльяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца.
1915 — Фрэнк Сінатра, амэрыканскі актор, сьпявак.
1955 — Ніна Стужынская, гісторык.
1968 — Усевалад Гарачка, паэт.
У памяці
1870 — Леан Зянковіч, пісьменьнік і мэмуарыст.
1971 — Давід Сарноф, пачынальнік радыё і тэлевяшчаньня ў ЗША, родам зь Беларусі.
2006 — Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.