Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва заклікала Інтэрпол абмежаваць правы Беларусі і Расеі ў арганізацыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце на пасяджэньні 91-й Генэральнай асамблеі Інтэрполу выступіла за абмежаваньне правоў Беларусі і Расеі ў арганізацыі. Пра гэта яна таксама паразмаўляла з генсакратаром арганізацыі Юргенам Штокам.

Агне Білатайце адзначыла, што Літва асуджае выкарыстаньне міжнародна-прававых інструмэнтаў для палітычна матываваных перасьледаў і просіць падтрымкі ў гэтым пытаньні.

«Інтэрпол павінен зрабіць усё, каб не дапусьціць, каб недэмакратычныя дзяржавы, такія як Расея ці Беларусь, выкарыстоўвалі сяброўства для дасягненьня сваіх палітычных мэтаў. Міжнародная супольнасьць ня можа мірыцца са злоўжываньнем каналам Інтэрполу, перасьледам грамадзян як сваёй краіны, так і іншых краін у палітычных мэтах», — заявіла Білатайце, яе цытуе прэс-служба МУС Літвы.

Беларусь ня можа падаць на чалавека ў вышук па лініі Інтэрполу па цалкам «пратэставых» артыкулах, але вядомы шэраг выпадкаў, калі беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах і зьехалі за мяжу, пасьля абвяшчалі ў вышук паводле іншых артыкулаў — напрыклад, у сувязі зь нявыплатай падаткаў, хуліганствам, нясплатай алімэнтаў і інш.

Паводле праваабаронцы «Вясны» Алеся Буракова, лік беларусаў, затрыманых у розных краінах на запыт беларускіх уладаў, можа ісьці на дзясяткі, але пра некаторыя выпадкі журналісты і праваабаронцы могуць проста ня ведаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG