Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Любая краіна можа цалкам законна выдаць беларусаў». Юрыст раіць, куды небясьпечна ехаць і якіх краінаў лепш пазьбягаць


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Кіргізстан экстрадаваў у Менск беларуса, які ў 2017 годзе атрымаў статус уцекача ва Ўкраіне і пасьля атрыманьня грамадзянства зьмяніў прозьвішча. 4 сакавіка Ўладзімера Кадарыя вывезьлі зь Бішкецкага СІЗА-1 прадстаўнікі МУС краіны.

Генпракуратура Кіргізстану разглядае Кадарыя як грамадзяніна Беларусі і лічыць рашэньне аб яго выдачы законным.

Чаму так сталася, ці былі раней падобныя выпадкі, зь якіх краін? Куды беларусам лепш ня ехаць, каб не апынуцца пад пагрозай высылкі ў Беларусь? І што рабіць, калі вы апынуліся перад такой пагрозай? Пра гэта ў эфіры Свабоды Premium расказвае юрыст-міжнароднік Алесь Міхалевіч.

«Украінскі пашпарт бароніць значна менш, чым палітычны прытулак. Трэба таксама разумець, што ў момант атрыманьня пашпарта той краіны, дзе ў вас быў палітычны прытулак, вы страчваеце статус уцекача. З пункту гледжаньня Кіргізстану, гэта проста грамадзянін Украіны, пра якога ёсьць зьвесткі, што ён і беларускі грамадзянін», — тлумачыць Міхалевіч.

Далейшы лёс грамадзяніна вырашае мясцовы суд. Адпаведна, любая такая экстрадыцыя будзе законнаю, дадае Міхалевіч. Дадатковы пашпарт любой іншай краіны ня ў стане гэтаму перашкодзіць. Больш за тое, у Беларусь з трэцяй краіны могуць выдаць і грамадзяніна іншай дзяржавы, у якога ўвогуле няма беларускага грамадзянства. Паводле Міхалевіча, наяўнасьць яшчэ аднаго грамадзянства нічога не дае ў гэтым выпадку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG