Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з 1 сьнежня зьменяцца цэны на лекі. Ад чаго яно будуць залежаць


У Беларусі аднаўляецца рэфэрэнтнае цэнаўтварэньне на лекі, заявіў міністар антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Аляксей Багданаў і патлумачыў, ад чаго будуць залежаць цэны на лекі ў аптэках, піша БелТА.

Да 1 сьнежня мусяць завяршыць рэгістрацыю гранічных адпускных цэнаў вытворцаў на 37 лекавых прэпаратаў, якія прадаюць у Беларусі. На сёньня падалі 14 заяваў па 20 прэпаратах, у шэрагу выпадкаў «патрабуецца дапрацоўка, бо былі дапушчаныz памылкі і недахопы», заявіў Багданаў.

Гаворачы пра фармаваньне цэнаў на лекі, міністар патлумачыў, што цэны будуць разьлічваць «зыходзячы зь сярэдняй цаны паводле двух парамэтраў — цана рэалізацыі лекавага прэпарату ў першым паўгодзьдзі бягучага году і цана на аналягічныя лекавыя прэпараты ў 13 рэфэрэнтных краінах».

Паводле раней апублікаванай інструкцыі МАРГ, для параўнаньня будуць глядзець цэны на аналягічныя лекі ў наступных краінах: Бэльгія, Баўгарыя, Вугоршчына, Грэцыя, Казахстан, Латвія, Літва, Польшча, Расея, Румынія, Славакія, Францыя, Чэхія.

«З гэтага будзе вызначацца справядлівая цана. Навошта ў Беларусі лекі будуць каштаваць даражэй, калі іх прадаюць у іншых краінах таньней», — заявіў Багданаў, яго цытуе БелТА.

На мінулым тыдні ў Міністэрстве антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю заявілі, што цэны на лекавыя прэпараты ў Беларусі ў апошнія месяцы растуць больш высокімі тэмпамі, «як і чакалася», і адзначылі, што адноўлена рэфэрэнтнае цэнаўтварэньне на лекі, якое «будзе вельмі дарэчы».

  • Беларусы ня раз зьвярталі ўвагу, што многія імпартныя прэпараты каштуюць у разы таньней у суседніх Расеі, Польшчы, Літве, чым у Беларусі. Нярэдка па дарагія лекі беларусы езьдзілі ў суседнія краіны ці прасілі знаёмых купіць іх.
  • У жніўні 2018 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 345 «Аб рэгістрацыі цэнаў на лекавыя сродкі», які рэглямэнтуе цэны на 37 міжнародных найменьняў прэпаратаў, але ў красавіку 2020 году дзеяньне ўказу адмянілі на фоне пандэміі каранавірусу і складанасьцямі з пастаўкамі лекаў.
  • У красавіку новым указам Лукашэнкі №95 было адноўлена дзеяньне ранейшага ўказу ад 2018 году. Згодна з рашэньнем Савету Міністраў Беларусі, устаноўлены пералік лекавых прэпаратаў, цэны на якія вытворцы абавязаны зарэгістраваць да 1 сьнежня 2023 году. Агулам у сьпісе 37 лекаў, уключаючы ібупрафэн, асьпірын і німэсулід. Пры гэтым да 1 сьнежня 2023 году гэтыя лекавыя прэпараты могуць быць рэалізаваныя па старых цэнах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG