Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У верасьні ў Беларусі рэзка падаражэла гародніна, нягледзячы на дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў


Цэны на гародніну ў верасьні 2023 году ў параўнаньні са жніўнем падвысіліся на 17,5%, паведамляе партал «Зеркало» са спасылкай на зьвесткі Белстату.

Партал адзначае, што на пачатку восені працягваецца збор ураджаю і на рынку ўсё яшчэ вялікі выбар сэзоннай прадукцыі, і таму такі рост цэнаў здаецца даволі дзіўным. Пры гэтым беларускія чыноўнікі пэрыядычна рапартуюць аб посьпехах у стрымліваньні цэнаў.

Партал прааналізаваў дынаміку цэнаў на гародніну за апошнія 10 гадоў (з 2013-га) і заўважыў, што сёлета, калі дзейнічае дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў, індэкс спажывецкіх цэнаў на гародніну аказаўся другі па антырэкордзе пасьля 2022 году: у верасьні 2022 году ў параўнаньні са жніўнем яна падаражэла ў сярэднім на 19,46%.

Зьмяненьне спажывецкіх цэнаў на гародніну ў верасьні да жніўня адпаведнага году:

  • 2013 год: +3,56%
  • 2014 год: +10,06%
  • 2015 год: +12,01%
  • 2016 год: +5,43%
  • 2017 год: +2,38%
  • 2018 год: +4,04%
  • 2019 год: цэны ўпалі на 1,11%
  • 2020 год: +3,33%
  • 2021 год: +10,59%
  • 2022 год: +19,46%
  • 2023 год: +17,5%

Выданьне выказвае думку, што часткова на рост цэнаў на гародніну паўплывала зьніжэньне прапановы некаторых яе відаў. Напрыканцы жніўня віцэ-прэм’ер Анатоль Сівак заяўляў пра зацікаўленасьць у кіргіскай сельскагаспадарчай прадукцыі для «замяшчэньня сыравіннага імпарту зь недружалюбных краінаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG