Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агучылі вынікі ўнутранага расьсьледаваньня варшаўскага СІЗА па факце самагубства экс-палітвязьня зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Унутранае расьсьледаваньне варшаўскага СІЗА ня выявіла парушэньняў у працы супрацоўнікаў датычна самагубства былога беларускага палітвязьня Кірыла Кятуркі, заявіла польская турэмная служба (аналяг беларускага Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў) ў адказ на запыт Hrodna.life.

«Рэанімацыйныя мерапрыемствы, праведзеныя супрацоўнікамі, а потым брыгадай хуткай дапамогі, выніку не далі. У адпаведнасьці зь дзейнымі правіламі, паліцыя і пракуратура правялі расьсьледаваньні. Мерапрыемствы, праведзеныя пэнітэнцыярнай службай, ня выявілі парушэньняў у выкананьні службовых задач супрацоўнікамі, трэція асобы не спрыялі ўзьнікненьню інцыдэнту», — адказаў на запыт Hrodna.life Барташ Мушыньскі, прэс-сакратар дырэктара Акруговай турэмнай службы ў Варшаве.

У той жа час, журналісты адзначаюць, што рэдакцыя Hrodna.life у запыце задала шэраг пытаньняў, на якія польскае ведамства адказаў не дало. Сярод іншага, журналісты спыталі:

  • як стала магчымым самагубства ў камэры,
  • ці быў Кірыл Кятурка адзін у момант зьдзяйсьненьня самагубства,
  • ці ёсьць нейкая сыстэма назіраньня за камэрамі,
  • ці працуе ў варшаўскім СІЗА псыхоляг,
  • наколькі апраўданыя чуткі пра пагрозу Кірылу дэпартацыяй у Беларусь (пра гэта казалі яго блізкія),
  • ці мог нехта паўплываць на Кірыла або запалохаць яго, пакуль ён знаходзіўся ў зьняволеньні, падштурхнуць яго да суіцыду і інш.

  • Кірыл Кятурка — 19-гадовы былы палітвязень з Горадні. Яго затрымалі па адміністрацыйнай справе за ўдзел у мітынгу ў 2020 годзе ў 16 гадоў. Калі ён стаў паўналетнім, на яго завялі крымінальную справу. Кірыл зьехаў зь Беларусі, калі яму вырашылі ўзмацніць рэжым утрыманьня на «хатняй хіміі».
  • Кірыл жыў у Варшаве, а ў канцы кастрычніка зьнік і перастаў адказваць на паведамленьні ў сацыяльных сетках. Ніхто ня ведаў, дзе ён, і толькі 21 кастрычніка ягонай сям’і патэлефанавалі зь беларускай амбасады ў Польшчы і паведамілі, што яго знайшлі павешаным у польскай турме. Папярэдняя вэрсія сьледзтва — суіцыд.
  • Варшаўская пракуратура завяла па факце сьмерці Кірыла справу па арт. 151 КК Польшчы — «Давядзеньне да самагубства».
  • Польскі бок прапанаваў крэмацыю, але сваякі настаялі, каб цела перадалі ў Горадню. Кірыла Кятурку пахавалі 2 лістапада побач з бацькам.
  • Паводле СМІ, Кірыл трапіў у Цэнтар утрыманьня пад вартай у Варшаве-Служэўцы па падазрэньні ў махлярстве. Знаёмыя хлопца назвалі яго «пешкай» у гэтай справе. Яму пагражала ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG