Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома аб гібелі ў Польшчы былога беларускага палітвязьня. Яго знайшлі павешаным у ізалятары


Лісты палітвязьням. Ілюстрацыйнае фота
Лісты палітвязьням. Ілюстрацыйнае фота

На момант сьмерці Кірылу Кятурку было 19 гадоў.

Былога палітвязьня зь Беларусі Кірыла Кятурку 20 кастрычніка знайшлі мёртвым у камэры сьледчага ізалятара ў Варшаве. Яго ўжо пахавалі ў Горадні.

Як паведаміла выданьне MOST, папярэдняя вэрсія сьледзтва — суіцыд. На момант сьмерці Кірылу было 19 гадоў. У 2022 годзе яго асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 году. Спачатку тры месяцы ўтрымлівалі ў Горадзенскім ізалятары, а потым асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі». Праз год Кірыла хацелі перавесьці ў калёнію, але ён пасьпеў выехаць зь Беларусі ў Польшчу.

Паводле выданьня, яго затрымалі ў Польшчы паводле падазрэньня ў махлярстве.

Кірыл жыў у Варшаве, а ў канцы кастрычніка зьнік і перастаў адказваць на паведамленьні ў сацыяльных сетках. Ніхто ня ведаў, дзе ён, і толькі 21 кастрычніка ягонай сям’і патэлефанавалі зь беларускай амбасады ў Польшчы і паведамілі, што яго знайшлі павешаным у польскай турме.

Польскі бок прапанаваў крэмацыю, але сваякі настаялі, каб цела перадалі ў Горадню. Кірыла Кятурку пахавалі 2 лістапада побач з бацькам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG