Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хрысьціянская візія»: Пробашча касьцёла ў Валожыне затрымалі ў рамках крымінальнай справы «здрада дзяржаве»


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

«Хрысьціянскай візіі», грамадзкай арганізацыі, якая аб’ядноўвае духавенства, багасловаў і актывістаў з праваслаўнай, рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай і эвангельскіх цэркваў Беларусі ў замежжы стала вядома пра затрыманьне ксяндза Генрыха Акалатовіча, пробашча касьцёла св. Юзафа ў Валожыне.

Крыніцы «Хрысьціянскай візіі» сьцьвярджаюць, што затрыманьне адбывалася ў рамках крымінальнай справы па ч.1 арт. 356 КК РБ «Здрада дзяржаве». Санкцыя па дадзеным артыкуле прадугледжвае ад сямі да пятнаццаці гадоў пазбаўленьня волі.

Як піша «Хрысьціянская візія», занепакоенасьць выклікае стан здароўя ксяндза Генрыха Акалатовіча — сьвятару пад 70 гадоў, ён перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена апэрацыя на страўніку ў сувязі з анкалягічным захворваньнем, ён мае патрэбу ў мэдыцынскім назіраньні і пастаянным прыёме лекаў.

У 2013 годзе па гэтым жа артыкуле, «Здрада дзяржаве» абвінавачваўся іншы каталіцкі сьвятар, ксёндз Уладзіслаў Лазар. Ён быў затрыманы ўлетку 2013 года і паўгоду правёў у СІЗА КДБ. Пасьля сьвятара выпусьцілі і справа не мела далейшага працягу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG