Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сабралі больш за 14 тысяч эўра ў падтрымку музыкаў Tor Band


Музыкі гурту Tor Band на лаве падсудных у гомельскім судзе. 31 кастрычніка 2023 году
Музыкі гурту Tor Band на лаве падсудных у гомельскім судзе. 31 кастрычніка 2023 году

Фонд салідарнасьці BYSOL завяршыў збор у падтрымку музыкаў вядомага беларускага гурта Tor Band, якія знаходзяцца за кратамі, і іх сем’яў.

Дапамогу зьбіралі зь 1 лістапада. Першапачаткова для кожнага ўдзельніка гурта плянавалі сабраць па 3 тысячы эўра. Плянаваную суму сабралі менш чым за дзень, але ў выніку збор працягнулі. За два з паловай тыдні беларусы ахвяравалі на дапамогу музыкам і іх сем'ям агулам 14 373 эўра.

Грошы пойдуць на пагашэньне штрафаў, перадачы ў калёнію і падтрымку сем’яў.

  • Удзельнікі вядомага беларускага гурту Tor Band правялі за кратамі да суду больш за год. Іх затрымалі 28 кастрычніка 2022 году. Сёлета 14 кастрычніка ў Гомлі ў закрытым рэжыме над музыкамі пачаўся суд.
  • 31 кастрычніка абвінавачаным агучылі вырак. Дзьмітрый Галавач атрымаў 9 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Яўген Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Андрэя Ярэмчыка асудзілі на 7,5 года ўзмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу.
  • Прысуд ім вынес судзьдзя Гомельскага абласнога суду Сяргей Салоўскі. Абвінаваўцамі былі прадстаўнікі пракуратуры Ларыса Кучынская і Іван Мончанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG