Лявон Вольскі назваў тэрміны за песьні жахлівымі.
«Менавіта за песьні — за музыку і тэкст. Такога ў гісторыі Беларусі яшчэ не было. Неабходна знайсьці ўсіх, хто спрычынены да гэтага прысуду. Ня проста судзьдзю з пракурорам, а, напрыклад, чалавека-шрубку, які рабіў літаратурную экспэртызу тэкстаў песень. Ці асобаў, якія ініцыявалі крымінальную справу. Усіх, хто меў дачыненьне да гэтага. Цётачка з дому культуры, што напісала данос — як ёй, нармальна сьпіцца пасьля таго, як яна даведалася пра 9 гадоў?»
Музычны журналіст Аляксандар Чарнуха напісаў, што музыкаў судзілі па «абсалютна абсурдных прычынах» і нагадаў, што падчас абвяшчэньня прысуду бубнач Tor Band нават ня змог стаяць на мыліцах — такі дрэнны ў яго стан.
«Усе вы добра ведаеце гісторыю Камбоджы і рэжыму чырвоных кхмераў. Дык вось да таго, як да ўлады прыйшоў крывавы Пол Пот, у краіне квітнеў вельмі цікавы і аўтэнтычны камбаджыйскі рок. Там былі свае супэрзоркі, свая сцэна і вельмі вялікая аўдыторыя. Калі пачаліся рэпрэсіі, амаль усе гэтыя зоркі (як і іншыя дзеячы культуры) былі забітыя. Куль у краіне не хапала, таму забівалі іх матыкамі. Гучыць жорстка?
Але вось маё пытаньне. Што больш жорстка і крыважэрна? Забіць чалавека матыкай ці даць яму памерці ў сырой камэры ад прабадной язвы? Хутка зьнішчыць яго ці назіраць з усьмешкай за ягонымі пакутамі? У мяне няма адказу на гэтае пытаньне. Затое ёсьць усьведамленьне таго, што беларуская ўлада нічым не адрозьніваецца ад самых бязьлітасных рэжымаў у гісторыі чалавецтва. Гэта дзікуны, якія ўмеюць толькі гвалтаваць і разумеюць толькі мову гвалту. Дрымучыя, помсьлівыя істоты, якія баяцца нават песень. Няхай гэтыя песьні працягваюць гучаць, сьвінцом заліваюць вушы катаў, робяць іх жыцьцё невыносным. Каб яны адчувалі тое, што і людзі, якіх яны зьнішчаюць».
Бабруйская журналістка Ірына Купцэвіч, якая вымушаная працаваць цяпер за мяжой, напісала:
«Хлопцы не хацелі зьяжджаць. Дакладней, яны ня думалі зьяжджаць, бо не лічылі, што іх могуць пасадзіць. Я ведаю, што ў іх (прынамсі, у кагосьці зь іх) былі візы, яны езьдзілі за мяжу і ўсё ж вярталіся дадому, верачы, што, ну, міліцыя працягне хадзіць правяраць, калупаць мазгі, але нічога болей не пагражае».
Андрэй Шарэнда:
Іван Бардашэвіч:
Vit Belarus: