Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адразу 13 прыходаў РПЦ у Малдове выйшлі з Маскоўскага патрыярхату і далучаюцца да Румынскай праваслаўнай царквы


Сьвяткаваньне Вадохрышча ў Кішынэве, 19 студзеня 2023
Сьвяткаваньне Вадохрышча ў Кішынэве, 19 студзеня 2023

У парафіях Малдовы ідуць дыскусіі пра мэтазгоднасьць далейшага знаходжаньня ў складзе Расейскай праваслаўнай царквы.

Прынамсі яшчэ 13 праваслаўных прыходаў Малдовы далучаюцца да Румынскай праваслаўнай царквы на фоне антырасейскай рэакцыі, піша малдаўская служба Радыё Свабода.

Праваслаўныя сьвятары прынамсі ў 13 парафіях Малдовы чакаюць, што на гэтым тыдні іх афіцыйна прымуць у мясцовую філію румынскай царквы. Назіраецца тэндэнцыя пераходу парафій зь мясцовага аддзелу Расейскай праваслаўнай царквы на фоне гнеўнай рэакцыі дзяржавы, духавенства і грамадзкасьці з-за ўварваньня Расеі ў краіну-суседку Малдовы — Украіну.

Кіраваньне больш чым дзясяткам прыходаў пяройдзе да Бэсарабскай мітраполіі, якая падпарадкоўваецца Румынскай праваслаўнай царкве.

Кіраваная Масквой Малдаўская праваслаўная царква, якая яшчэ служыць асноўнай для большасьці малдаван, ужо паскардзілася маскоўскаму патрыярху і пазбавіла сану некалькіх сьвятароў-«перабежчыкаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG