Кампанія SpaceX не змагла растлумачыць, як яна зьбіраецца забясьпечыць, каб сувязь Starlink выкарыстоўвалася менавіта гуманітарнымі арганізацыямі, а не ХАМАС, піша Голас Амэрыкі.
На заяву Ілана Маска ўжо адрэагаваў кіраўнік міністэрства сувязі Ізраіля Шлома Караі — ён заявіў аб разрыве сувязяў са Space X. Таксама дадаў, што дзяржава будзе выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі «для барацьбы з гэтым».
— ХАМАС будзе выкарыстоўваць Starlink для тэрарыстычнай дзейнасьці. У гэтым няма ніякіх сумневаў, мы гэта ведаем, і Маск гэта ведае. ХАМАС — гэта ІГІЛ. Магчыма, Маск быў бы гатовы абумовіць гэта вызваленьнем нашых выкрадзеных немаўлят, сыноў, дачок, пажылых людзей. Усіх! Да таго часу мой офіс разарве ўсе сувязі са Starlink, — напісаў ён у сацсетцы X у адказ на пост Маска.
Пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 спадарожнікі Starlink, як паведамлялася, адыграў вырашальную ролю ў падтрыманьні інтэрнэт-сувязі ў некаторых раёнах, нягледзячы на спробы расейскіх уладаў яе заглушыць.
З тых часоў Маск заявіў, што адмаўляецца пашыраць зону пакрыцьця над акупаваным Расеяй Крымам і забараніў выкарыстоўваць свае спадарожнікі для ўкраінскіх нападаў на расейскія пазыцыі на паўвостраве.