Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнтка Эўракамісіі назвала сацсетку Х Ілана Маска «галоўнай плятформай расейскай дэзынфармацыі»


Лягатып плятформы Х
Лягатып плятформы Х

Ацэнку Х (былога Twitter) як апірышча расейскай дэзынфармацыі дала віцэ-прэзідэнтка Эўракамісіі Вера Ёўрава.

«Гэтая зброя масавых маніпуляцый цаною шмат мільёнаў эўра, накіраваная і на расейцаў, і на ўвесь астатні сьвет, — лічыць яна. — Буйныя кантэнтныя плятформы абавязаныя прадухіляць гэтую рызыку. Асабліва ў кантэксьце імавернай актыўнасьці Крамля — і ня толькі — перад выбарамі ў ЭЗ».

Пра гэтую заяву палітыка паведамляе выданьне The Bell.

На думку Ёўравай, менавіта ў сетцы Х «самая вялікая доля пастоў з скажэньнямі і прамой дэзынфармацыяй». Асаблівая актывізацыя расейскіх наратываў у сацсетцы адзначаная перад нядзельнымі выбарамі ў Славаччыне, дзе ёсьць умоўна прарасейскі кандыдат.

  • Эўракамісія нядаўна выдала справаздачы пра стан барацьбы з дэзынфармацыяй на асноўных буйных лічбавых плятформах Meta, Google, TikTok, Х (былы Twitter). Большасьць пагадзілася распрацаваць кодэкс паводзінаў сумесна з Эўракамісіяй.
  • У ЭЗ са жніўня сёлета дзейнічае Digital Services Act, які пагражае плятформам з аўдыторыяй звыш 45 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штрафамі за дэзынфармацыю і нелегальны кантэнт.
  • Уладальнік Х Ілан Маск днямі іранічна заўважыў, што, магчыма, «ня ўсё ў сьвеце зьяўляецца расейскай дэзынфармацыяй», у сувязі са скандалам з вэтэранам дывізіі СС «Галічына» ў канадзкім парлямэнце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG