Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суседзі Беларусі і Расеі правядуць супольныя вучэньні для ўзгадненьня альгарытмаў пры закрыцьці межаў

абноўлена

Кансультацыйная сустрэча кіраўнікоў МУС краін–суседак Беларусі. Вільня, 27 кастрычніка 2023
Кансультацыйная сустрэча кіраўнікоў МУС краін–суседак Беларусі. Вільня, 27 кастрычніка 2023

У Вільні завяршылася сустрэча кіраўнікоў МУС Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Нарвэгіі і Ўкраіны. Яна стала працягам перамоваў міністраў унутраных спраў Польшчы і краін Балтыі, якія адбыліся сёлета 28 жніўня па ініцыятыве польскага боку.

Міністар унутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла аб намеры Латвіі, Эстоніі, Украіны, Фінляндыі, Польшчы і Нарвэгіі правесьці супольныя рэгіянальныя вучэньня для адпрацаваньня альгарытмаў дзеяньняў пры закрыцьці мяжы зь Беларусьсю.

«Гэтыя крытэрыі ўжо распрацаваныя, мы пацьвердзілі, што плянуем правесьці пэўныя вучэньні нашых ведамстваў», — працытавала літоўскае выданьне LRT літоўскага міністра.

Паводле яе, сёньня кіраўнікі міністэрстваў унутраных спраў эўрапейскіх краін пацьвердзілі супольны фармат дзеяньняў. «Нашыя супольныя дзеяньні — гэта вельмі сур’ёзны сыгнал, найперш, для Беларусі, і яны гэта сапраўды адчулі, што мы сапраўды вельмі сур’ёзна гатовы дзейнічаць разам», — падкрэсьліла Агне Білатайце.

Кансультацыйная сустрэча кіраўнікоў МУС краін–суседак Беларусі. Вільня, 27 кастрычніка 2023
Кансультацыйная сустрэча кіраўнікоў МУС краін–суседак Беларусі. Вільня, 27 кастрычніка 2023

Ранейшыя перамовы ў Варшаве міністэрстваў ўнутраных спраў краін ЭЗ, якія мяжуюць зь Беларусьсю і Расеяй, тычыліся гібрыдных пагроз, аховы межаў і нелегальнай міграцыі. Тады быў узгоднены парадак закрыцьця мяжы зь Беларусьсю.

Кансультацыйная сустрэча кіраўнікоў МУС краін–суседак Беларусі. Вільня, 27 кастрычніка 2023
Кансультацыйная сустрэча кіраўнікоў МУС краін–суседак Беларусі. Вільня, 27 кастрычніка 2023
Кансультацыйная сустрэча кіраўнікоў МУС краін–суседак Беларусі. Вільня, 27 кастрычніка 2023
Кансультацыйная сустрэча кіраўнікоў МУС краін–суседак Беларусі. Вільня, 27 кастрычніка 2023

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG