Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЭФА скасаваў рашэньне аб допуску юнацкіх зборных Расеі да міжнародных матчаў


Плякат на матчы Ўкраіна — Шатляндыя на стадыёне ў польскім Кракаве з надпісам «Расея — тэрарыстычная дзяржава», 2022 год. Праз расейскую агрэсію ўкраінскія каманды вымушаныя гуляць міжнародныя матчы за мяжой
Плякат на матчы Ўкраіна — Шатляндыя на стадыёне ў польскім Кракаве з надпісам «Расея — тэрарыстычная дзяржава», 2022 год. Праз расейскую агрэсію ўкраінскія каманды вымушаныя гуляць міжнародныя матчы за мяжой

Выканаўчы камітэт Саюзу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) скасаваў рашэньне аб вяртаньні юнацкіх зборных (гульцы да 17 гадоў) Расеі на турніры пад эгідай арганізацыі.

Пра гэта паведаміў журналіст Sky News Роб Гарыс у сваім твітары. Паводле ягоных зьвестак, у УЭФА заявілі, што «тэхнічнага рашэньня, якое дазваляе расейскім камандам гуляць, знайсьці не ўдалося».

Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Міжнародная фэдэрацыя футболу (ФІФА) і УЭФА адхілілі ўсе расейскія клюбы і зборныя ад удзелу ў спаборніцтвах. Некаторых, як маскоўскі «Спартак», зьнялі пасярод эўрапейскага кубкавага турніру.

Пазьней, у канцы верасьня 2023 году, УЭФА дапусьціла да ўдзелу ў спаборніцтвах расейскія юнацкія зборныя. Усьлед за гэтым ФІФА распаўсюдзіла гэтае рашэньне на чэмпіянаты сьвету. Аднак гэтыя крокі фэдэрацыі сустрэлі супраціў у шэрагу краін. Пасьля рашэньня УЭФА футбольныя арганізацыі Ўкраіны, Вялікай Брытаніі, Польшчы, Латвіі, Літвы, Швэцыі, Даніі, Нарвэгіі і Румыніі адмовіліся гуляць са спартоўцамі з Расеі.

Ранейшае рашэньне УЭФА падтрымалі толькі два зь пяці віцэ-прэзыдэнтаў — швэд Карл-Эрык Нільсан і італьянец Габрыеле Гравіна. Нільсан пакінуў пасаду кіраўніка Швэдзкай нацыянальнай спартовай канфэдэрацыі, бо ягоная пазыцыя супярэчыла пазыцыі Швэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG