Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны саюз канькабежцаў прадоўжыў санкцыі адносна Беларусі і РФ


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Міжнародны саюз канькабежцаў у чарговы раз выказаў «спачуваньне і салідарнасьць» Фэдэрацыі канькабежнага спорту Украіны«, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Саюз, як піша BPN, прадоўжыў прынятае раней рашэньне аб адхіленьні спартоўцаў зь Беларусі і Расеі ад міжнародных спаборніцтваў пад сваёй эгідай. 25 красавіка 2022 года Рада Міжнароднага саюза канькабежцаў »самым рашучым чынам асудзіла расейскае ўварваньне ва Украіну« і пазбавіла права беларусаў і расейцаў выступаць на сваіх турнірах.

Таксама на тэрыторыі Беларусі і РФ забаранілі праводзіць спаборніцтвы зь міжнароднага календара Саюза, а прадстаўнікам гэтых краін – удзельнічаць у кангрэсе і іншых афіцыйных мерапрыемствах арганізацыі.

28 сакавіка Міжнародны Алімпійскі Камітэт выпусьціў заяву, у якой рэкамэндаваў міжнародным фэдэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расейцам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG