Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: Зьвестак пра пацярпелых грамадзян Беларусі падчас атак на Ізраіль не паступала


Па стане на 11.33 раніцы інфармацыі аб пацярпелых беларусах падчас маштабнай атакі на Ізраіль з боку групоўкі «Хамас» не паступала, паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.

«Амбасада Беларусі ў Тэль-Авіве знаходзіцца ў кантакце з кампэтэнтнымі органамі краіны знаходжаньня і ўвесь час адсочвае сытуацыю», — гаворыцца ў паведамленьні.

Працуе лінія для экстранай сувязі з амбасадай: +972 50 521 48 19.

МЗС Беларусі выказала «сур’ёзную занепакоенасьць» у сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў Ізраілі і заклікала «дээскаляваць напружанасьць» у рэгіёне і пачаць перамовы, назваўшы «непрымальнай любую праяву агрэсіі, а ахвяры сярод мірнага насельніцтва — недапушчальнымі».

З раніцы 7 кастрычніка палестынская групоўка ХАМАС, якая кантралюе сэктар Газа, масіравана абстрэльвае Ізраіль, ізраільская армія наносіць авіяўдары ў адказ па сэктары Газа, піша CNN. Ёсьць загінулыя, сотні пацярпелых, мільёнам рэкамэндавана не пакідаць бамбасховішчы ў дамах.

Улады Ізраіля расцэньваюць тое, што адбываецца, як вайну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG