Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх дэсантнікаў ва Ўкраіне ўзнагародзілі мэдалямі БНР


Валер Сахашчык уручае ўзнагароды беларускім дэсантнікам
Валер Сахашчык уручае ўзнагароды беларускім дэсантнікам

Мэдалі за баявыя заслугі па ўпаўнаважаньні Рады БНР уручыў кіраўнік Дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінэту беларускіх дэмакратычных сілаў Валер Сахашчык.

«27 верасьня ва Ўкраіне адбылося ўрачыстае ўзнагароджаньне найлепшых байцоў-беларусаў Першай асобнай дэсантна-штурмавой роты, якія праявілі сябе ў баях супраць расейскіх агрэсараў, — гаворыцца ў тэлеграм-канале Рады БНР, — Беларуская дэсантна-штурмавая рота ўжо паўгода знаходзіцца на фронце, на адным з самых складаных яго ўчасткаў. Кожны дзень і кожную ноч ваяры роты змагаюцца, наносяць уражаньне агрэсару і набліжаюць перамогу».

Узнагароды па ўпаўнаважаньні Рады БНР уручыў Валер Сахашчык.

  • Мэдаль за баявыя заслугі «даецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця і з абаронай свабоды, сувэрэнітэту й дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 сакавіка».
  • Ад заснаваньня мэдаля яго ўжо атрымалі 38 беларусаў, якія ў складзе розных вайсковых аддзелаў ваююць на баку Ўкраіны супраць расейскіх акупантаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG