Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі журналіста і апэратара Андрэя Толчына


Андрэй Толчын
Андрэй Толчын

Беларуская асацыяцыя журналістаў за тры апошнія гады зафіксавала 3000 фактаў рэпрэсіяў супраць журналістаў. Цяпер у Беларусі 34 журналісты за кратамі.

Праваабарончая арганізацыя «Гомельская вясна» паведаміла пра затрыманьне ў Гомлі журналіста і апэратара Андрэя Толчына.

Праваабаронцы ўдакладнілі, што папярэдне вядома пра яго затрыманьне на 72 гадзіны. Цяпер Андрэй Толчын у ізалятары часовага ўтрыманьня. Прычыны затрыманьня невядомыя.

Беларуская асацыяцыя журналістаў за тры апошнія гады зафіксавала 3000 фактаў рэпрэсіяў супраць журналістаў. Цяпер у Беларусі за кратамі 34 журналісты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG