Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 10 верасьня: масавыя затрыманьні на «Паліміры»; схапілі сьведку затрыманьня Латыпава

абноўлена

Наваполацкае прадпрыемства «Палімір»
Наваполацкае прадпрыемства «Палімір»

У Беларусі нават праз тры гады пасьля пратэстаў жніўня 2020 году не спыняюцца рэпрэсіі супраць грамадзян.

У Наваполацку масавыя затрыманьні

Сілавікі прыяжджалі на прадпрыемства «Палімір» на аўтазаку, паведамляе праўладны тэлеграм-канал. На ім у зьдзеклівай форме напісалі пра візыт сілавікоў і «хапун».

Супрацоўнікаў праектна-канструктарскай службы забіралі проста з працоўных месцаў. На наступны дзень прынамсі некалькі чалавек на працу ня выйшлі.

Сярод затрыманых — ня толькі супрацоўнікі службы ПКС, але і іншых аддзелаў прадпрыемства.

Затрыманьне сьведкі затрыманьня Латыпава

Сілавікі затрымалі мужчыну, які ў 2020 годзе «перашкаджаў» затрыманьню Сьцяпана Латыпава, калі ён разам з суседзямі выйшаў абараніць мурал з «дыджэямі перамен». Відэа з затрыманым зьявілася ў блізкім да сілавікоў тэлеграм-канале.

Сілавікі прымусілі мужчыну сказаць на камэру, што ён нібыта браў удзел у несанкцыянаваным мітынгу на «Плошчы перамен» і «перашкаджаў» затрыманьню Латыпава.

Які артыкул інкрымінуюць затрыманаму — невядома.

Менчука Сьцяпана Латыпава затрымалі 15 верасьня на «Плошчы перамен». 20 верасьня дзяржаўныя тэлеканалы ОНТ і БТ паказалі сюжэты, у якіх сьцьвярджалася, што Латыпаў арганізаваў незаконны канал паставак небясьпечных хімікатаў у краіну і, паводле вэрсіі сілавікоў, зьбіраўся выкарыстоўваць атруту супраць міліцыянтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG