Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёўскай вобласьці пачаліся трохтыднёвыя зборы з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў


Hота тэрытарыяльных войскаў. Архіўнае фота
Hота тэрытарыяльных войскаў. Архіўнае фота

У Магілёўскай вобласьці 5–27 верасьня праходзяць вучэбныя зборы з вайсковаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Зборы праводзяцца для падвышэньня навыкаў чыноўнікаў выканкамаў «у фармаваньні вайсковых частак тэрытарыяльных войскаў», а вайсковаабавязаных — «у выкананьні абавязкаў адпаведна спэцыяльнасьці».

На працягу трох тыдняў камандны склад будзе аднаўляць навыкі кіраваньня падначаленымі, вайсковаабавязаныя — трэнавацца выконваць задачы «ў адпаведнасьці з вайскова-ўліковымі спэцыяльнасьцямі і службовым прызначэньнем». У рамках збораў будуць адпрацаваныя пытаньні прыёму і забесьпячэньня вайсковаабавязаных, а таксама «фармаваньня, падрыхтоўкі і прымяненьня атрадаў народнага апалчэньня».

Зборы завершацца камандна-штабнымі вучэньнямі.

Як паведамлялася, аналягічныя зборы праводзяцца 22 жніўня – 14 верасьня ў Полацкім раёне (Віцебская вобласьць).

  • Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў пэрыяд вайны або напружанага ваенна-палітычнага становішча. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
  • Разам з тым міністар абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Менскага гарадзкога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня ў Гомлі заявіў, што тэрытарыяльная абарона «з сыстэмы, якая забясьпечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую».
  • 15 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні закон «Аб народным апалчэньні», які сярод іншага надзяляе апалчэнцаў правам выкарыстоўваць фізычную сілу і зброю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG