Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Карач заявіла, што ўлады Літвы адмовілі ёй у палітычным прытулку, абвясьціўшы «пагрозай нацыянальнай бясьпецы»


Вольга Карач
Вольга Карач

Пакуль невядома, як доўга Карач пасьля адмовы міграцыйных уладаў зможа заставацца на тэрыторыі Літвы.

Беларускай праваабаронцы і кіраўніцы праваабарончай арганізацыі «Наш дом» Вользе Карач улады Літвы адмовілі ў палітычным прытулку. Паводле вэрсіі Карач, яе абвясьцілі «пагрозай нацыянальнай бясьпецы Літвы».

Яна расказала «Медузе», што літоўскія ўлады абгрунтавалі рашэньне тым, што яна брала інтэрвію ў заснавальніка Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР) Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ўдзельнічала ў канфэрэнцыях у Расеі, у тым ліку арганізаваных Эўракамісіяй.

Вольга Карач даўно жыве ў Літве. Пакуль невядома, як доўга яна здолее заставацца ў краіне.

  • Вольга Карач — кіраўніца цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом». Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў верасьні 2021 году ўнёс Карач у «сьпіс тэрарыстаў», а МУС Беларусі ў траўні 2022 году аб'явіла арганізацыю «Наш дом» «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG