Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальны савет Цапкалы і Карач увайшлі 17 чалавек


Форум дэмакратычных сілаў, Бэрлін, ліпень 2022
Форум дэмакратычных сілаў, Бэрлін, ліпень 2022

Форум дэмакратычных сілаў, які зьбіраўся ў Бэрліне, учора агучыў свой плян — стварыць Нацыянальны Савет Рэспублікі і правесьці ў яго выбары.

Ініцыятары просяць ААН, АБСЭ, Раду Эўропы, Эўрапейскі парлямэнт аказаць ім дапамогу ў правядзеньні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў. Пастанову прыняў «часовы Нацыянальны савет».

«Наша ніва» даведалася, хто ўваходзіць у склад савету. Гэта Вераніка Цапкала, Вольга Карач, Анатоль Котаў, Яўген Вільскі, Валерыя Валодзіна, Вадзім Дзьмітранок, Вячаслаў Япішка, Вольга Катовіч, Міхаіл Кучараў, Антон Малкін, Тацяна Сівачэнка, Аляксей Францкевіч, Руслан Хазін, Вера Хортан, Любоў Шабаршына і Віталь Дзядзюк.

Склад «часовага Нацыянальнага савету» выбіраўся галасаваньнем на Форуме дэмсілаў, які праходзіў у ліпені ў Бэрліне. Павал Латушка, Сьвятлана Ціханоўская і іх каманды не прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве.

Вераніка Цапкала — жонка палітыка, прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе Валера Цапкалы, Дзьмітры Балкунец — палітоляг, Вольга Карач — грамадзкая дзяячка, кіраўніца Цэнтру грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом», Анатоль Котаў — былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта, цяпер кіраўнік праекту «Фабрыка думак».

Сярод чальцоў савету — асобы, якія ўваходзілі ў выбарчыя каманды Бабарыкі і Ціханоўскай у 2020 годзе, прадстаўнікі дыяспараў у розных краінах, прадстаўніца Беларускага аб’яднаньня працоўных і іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG