16 красавіка амэрыканскія дыпляматы галасавалі гэтак жа, як Расея, Беларусь, Паўночная Карэя і прадстаўнікі пяці іншых краінаў. Затое рэзалюцыю A/79/L/75 «Супрацоўніцтва паміж ААН і Радай Эўропы» падтрымалі 105 дзяржаў.
Сярод іншага, у тэксьце дакумэнту абмяркоўваўся статус Расеі, якую ў сакавіку 2022 году выключылі з Рады Эўропы. Таксама ў рэзалюцыі згадваецца агрэсія Расеі супраць Украіны. Аўтарамі дакумэнту сталі дыпляматы зь Люксэмбургу і Літвы, а яго прэзэнтацыю падтрымалі яшчэ больш за 40 дзяржаў, у тым ліку Ўкраіна.
Прадстаўнік ЗША ў ААН Джонатан Шрыер, аргумэнтуючы цяперашнюю пазыцыю Вашынгтону, заявіў, што ў рэзалюцыі «паўтараюцца заявы адносна расейска-ўкраінскай вайны, якія ЗША ня лічаць спрыяльнымі для прасоўваньня справы міру».
Раней Генасамблея ААН 24 лютага прагаласавала за пацьверджаньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, прыняўшы рэзалюцыю, якая асуджае ўварваньне Расеі. Супраць прагаласавалі Беларусь, Буркіна-Фасо, Бурундзі, Эрытрэя, Экватарыяльная Гвінэя, Малі, Маршалавы астравы, Нікарагуа, Нігер, Палау і ЗША.
Украінскую рэзалюцыю, падтрыманую Эўропай, была ўхваленая напярэдадні галасаваньня па прапанове ЗША, якая заклікае да хуткага спыненьня вайны, але ня згадвае паўнамаштабнае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году.
Пасьля гэтага Генасамблея ААН прагаласавала за амэрыканскі праект рэзалюцыі аб трэцяй гадавіне расейскай вайны з эўрапейскімі папраўкамі, супраць якіх выступілі ЗША.
Форум