Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольгу Карач зьнялі з самалёта ў Рыме, прычынай сталі праблемы з пашпартам

абноўлена

Вольга Карач. Ілюстрацыйны здымак
Вольга Карач. Ілюстрацыйны здымак

Праваабаронцу і кіраўніцу праваабарончай арганізацыі «Наш дом» Вольгу Карач зьнялі з самалёта ў сталіцы Італіі. Паводле інфармацыі Свабоды, яна накіроўвалася ў Бухарэст, на канфэрэнцыю аб бясьпецы.

У базе дадзеных Інтэрполу яе пашпарт быў нібыта пазначаны як скрадзены. Дакумэнты правяралі ў сувязі з тым, што Румынія, у якую яна накіроўвалася, не ўваходзіць у Шэнгенскую зону.

Сама Вольга Карач адмовілся камэнтаваць сытуацыю Свабодзе.

Кіраўніца праваабарончага цэнтру «Наш Дом» Вольга Карач жыве і працуе ў вымушанай эміграцыі ў Вільні. У пачатку сьнежня яна стала ляўрэаткай прэміі за абарону правоў чалавека, заснаванай уладамі нямецкага гораду Ваймару. Прэмію ўручылі ў Дзень правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня. Яе грашовы памер складае 5 000 эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG