Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Рэспубліканскую партыю і Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды


Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, архіўнае фота
Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, архіўнае фота

У Беларусі ліквідавалі інэртную Рэспубліканскую партыю і праўладную, але неактыўную Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, вынікае з паведамленьня агенцтва ТАСС, якое атрымала адпаведную інфармацыю ў Вярхоўным судзе.

Адзначаецца, што рашэньне аб ліквідацыі Рэспубліканскай партыі Вярхоўны суд прыняў 8 жніўня, Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды — 9 жніўня. Першая праіснавала больш за 29 гадоў, другая — больш за 26 гадоў.

Прэс-служба Вярхоўнага суду пра гэтыя рашэньні пакуль не паведаміла. Згаданыя палітычныя структуры дагэтуль фігуруюць у сьпісе партый на сайце Міністэрства юстыцыі і маюць статус дзейных у Адзіным дзяржаўным рэгістры.

  • 20 ліпеня Вярхоўны суд ліквідаваў Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю — БНФ, 24-га — Беларускую патрыятычную партыю, 27-га — Беларускую партыю «Зялёныя»; 31-га слухалася справа аб скасаваньні партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» (рашэньне невядомае, але ў сьпісе партый на сайце Мін'юста БСДГ больш не фігуруе).
  • 14 жніўня ВС разгледзіць пазоў аб ліквідацыі Партыі БНФ, 15 жніўня — Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
  • Перарэгістраваныя праўладныя Камуністычная партыя Беларусі, Лібэральна-дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці. Зарэгістраваная максымальна ляяльная Аляксандру Лукашэнку партыя «Белая Русь».
  • Напрыканцы 2022 году Лукашэнка заявіў, што «на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасьць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і зьнешняй палітыкі» Беларусі.
  • У лютым 2023-га Лукашэнка падпісаў закон, які зрабіў больш жорсткімі патрабаваньні да палітычных сіл і абавязаў усе існыя партыі прайсьці працэдуру перарэгістрацыі.
  • Міністар юстыцыі Сяргей Хаменка раней прагназаваў, што колькасьць партый пасьля перарэгістрацыі зьменшыцца з 15 да «трох-чатырох».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG