Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Валерыю Касьцюгову і Тацяну Кузіну перавялі ў гомельскую калёнію


Валерыя Касьцюгова і Тацяна Кузіна
Валерыя Касьцюгова і Тацяна Кузіна

У Беларусі 1491 чалавек знаходзіцца за кратамі па палітычных абвінавачаньнях, піша праваабарончы цэнтар «Вясна». Іншыя ініцыятывы падаюць большую лічбу палітычных зьняволеных.

Валерыю Касьцюгову і Тацяну Кузіну перавялі ў гомельскую калёнію

Пра гэта стала вядома «Гомельскай Вясьне». Нагадаем, 17 сакавіка ў Менскім гарадзкім судзе судзьдзя Дзіна Кучук асудзіла кожную зь іх на 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Валерыя Касьцюгова — паліталягіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспэртнай супольнасьці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка» і кіраўніца групы экспэртаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 году.

Тацяна Кузіна — сузаснавальніца школы маладых мэнэджараў публічнага адміністраваньня Sympa. Яе затрымалі ў Менску ў ноч з 28 на 29 чэрвеня 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG