Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі на горным курорце загінулі 11 грамадзян, аб іх паходжаньні не паведамляюць


Грузінскія ратавальнікі працуюць ў Шові. 4 жніўня 2023
Грузінскія ратавальнікі працуюць ў Шові. 4 жніўня 2023

Трагедыя адбылася ў выніку сыходу апоўзьня 3 жніўня.

У Грузіі ў высакагорным раёне Рача, дзе знаходзіцца курортны пасёлак Шові, загінулі 11 чалавек, шукаюць яшчэ 25.

Трагедыя адбылася ў выніку сыходу апоўзьня 3 жніўня.

Прэм’ер-міністар Грузіі Іраклій Гарыбашвілі, які наведаў зону бедзтва, паведаміў, што 7 жніўня абвешчаны дзень жалобы. У бліжэйшыя дні да пошуку падключаць сілы Міністэрства абароны Грузіі.

Раней паведамлялі, што з зоны стыхіі ўдалося вывезьці 210 чалавек.

Улады Грузіі не ўдакладняюць грамадзянства загінулых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG