Паведамленьне аб здарэньні паступіла на пульт дзяжурнага МНС у 20:34. Як паведамляе прэс-служба МНС Абхазіі, плыньню ракі забрала 4-гадовага Аляксандра Вакуліча. Ён прыехаў з бацькамі на адпачынак зь Пінску.
У пошуках задзейнічана больш за паўсотні ратавальнікаў з Сухумі, Гагры, Гудаўты і Очамчырэ.
Горная рака Гега знаходзіцца ў Гагрскім раёне, гэта адзін з правых прытокаў ракі Бзыб і найбуйнейшы зь іх.
Абхазія — самаабвешчаная краіна на тэрыторыі Грузіі. Яна не кантралюецца Тбілісі з 2008 году, з моманту расейскай ваеннай агрэсіі. Сусьветная супольнасьць не прызнае незалежнасьці Абхазіі і лічыць яе акупаванай тэрыторыяй.