Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка перадаў Украіне зьвесткі пра дзяцей, якіх вывезьлі ў Беларусь і перадалі Расеі для ўсынаўленьня


Павал Латушка
Павал Латушка

Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ) Павал Латушка заявіў, што перадаў у офіс упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека дадатковыя «доказы ваенных злачынстваў Аляксандра Лукашэнкі».

Павал Латушка напісаў у Twitter, што «НАУ выявіла больш за 50 дзяцей-сірот з 15 акупаваных украінскіх гарадоў, незаконна вывезеных у Беларусь», трое зь якіх «перададзены на ўсынаўленьне ў Расею».

Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека 31 ліпеня апублікаваў у Facebook заклік да міжнароднай супольнасьці «зьвярнуць увагу на злачынствы, якія пастаянна ўчыняе Расея ў адносінах да ўкраінскіх дзяцей, і прыняць неадкладныя меры для спыненьня грубых парушэньняў норм міжнароднага права». Лукашэнка ў гэтым кантэксьце ня згадваецца.

Раней НАУ падрыхтавала справаздачу па фактах перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. 27 чэрвеня палітычная структура паведаміла, што «доказы ваенных злачынстваў», фігурантам якіх указаны Лукашэнка, перададзены ў Міжнародны крымінальны суд (МУС) у Гаазе.

Камітэт Эўрапейскага парлямэнту па замежных справах 18 ліпеня ўхваліў даклад, у якім заклікаў МУС выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі. Даклад будзе прадстаўлены Эўрапарлямэнту на зацьвярджэньне ў верасьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG