Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі заявілі пра затрыманьне былога мадэратара канала «Страна для жизни», які вярнуўся ў Беларусь


Палітвязень Сяргей Ціханоўскі з сымболікай ютуб-канала «Страна для жизни». 2020
Палітвязень Сяргей Ціханоўскі з сымболікай ютуб-канала «Страна для жизни». 2020

Супрацоўнікі ГУБАЗіК сьцвярджаюць, што мужчына на некаторы час выяжджаў за мяжу, а потым вярнуўся, паведамляюць праваабаронцы.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што затрымалі «былога мадэратара канала „Страна для жизни“», які нібыта ўдзельнічаў у «арганізацыі масавых беспарадкаў» і разьмяшчаў у інтэрнэце «экстрэмісцкую сымболіку», якой сілавікі палічылі нацыянальны арнамэнт і былы дзяржаўны герб «Пагоня».

Паводле сілавікоў, затрыманы «не пакаяўся і не зьвярнуўся ў камісію па вяртаньні».

Затрыманага імаверна завуць Яўген Манькоў, ён займаецца электронікай і аўдыяапаратурай, паведамляе Zerkalo з спаслыкай на Instagram мужчыны.

«Фотаздымкам з пратэстаў» сілавікі, як вынікае зь відэа, палічылі фота затрыманага зь Сяргеем Ціханоўскім, відавочна зробленае на афіцыйным пікеце і апублікаванае 26 траўня 2020 года – задоўга да масавых пратэстаў і за 3 дні да затрыманьня Ціханоўскага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG