Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхару Бабруйску прысудзілі 8,5 года калёніі за данаты ў крыптавалюце


Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота
Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота

35-гадовага жыхара Бабруйску Дзьмітрыя Слука абвінавацілі 4 ліпеня ў фінансаваньні тэрарыстычнай дзейнасьці паводле ч. 1 арт. 290-1 КК. Справа разглядалася ў судзе Заводзкага раёну Менску.

Справу Дзьмітрыя Слука разглядалі ў судзе Заводзкага раёну Менску.

Працэс вёў судзьдзя Дзьмітры Астапенка. Ён пастанавіў, што Дзьмітры Слук 20 жніўня 2021 году падтрымаў арганізацыю, якую ўлады Беларусі называюць тэрарыстычнай: перавёў крыптавалюту на яе віртуальны кашалёк на суму, эквівалентную 2 160 далярам ЗША.

Палітзьняволенага Дзьмітрыя Слука затрымалі 10 лютага 2023 году. Пасьля 10 дзён у ІЧУ на Акрэсьціна яго перавялі ў СІЗА-1 горада Менску.

16 сакавіка яго прозьвішча было дададзена ў сьпіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Суд прызначыў пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін 8 гадоў і 6 месяцаў са штрафам у памеры 300 базавых велічынь (11,1 тысячы рублёў).

Дзьмітры Слук не абскарджваў выраку. Неўзабаве яго этапуюць для адбыцьця пакараньня ў адну зь беларускіх калёній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG