Адзначаецца, што сродкі будуць выдзеленыя з адпаведнага крэдыту.
Паведамляецца, што крэдытныя сродкі, прызначаныя для імпартазамяшчэньня, будуць накіраваныя, у прыватнасьці, Менскаму заводу шасьцерняў, Менскаму падшыпнікаваму заводу, Віцебскаму станкабудаўнічаму заводу, Беларускаму аўтамабільнаму заводу (БелАЗ).
«Паглыбленьне каапэрацыі з партнэрамі з Расеі і рэалізацыя палітыкі імпартазамяшчэньня дазволіць дзьвюм краінам ва ўмовах санкцыйнага ціску мець неабходныя тэхналягічныя кампэтэнцыі, сувэрэнітэт і ўстойлівасьць», — падкрэсьлілі ў Мінпраме.
30 чэрвеня начальнік галоўнай управы эканомікі прамысловасьці Мінэканомікі Ўладзімер Лабанаў заявіў у эфіры «РТР-Беларусь», што ў Беларусі сфармаваны пералік імпартазамяшчальнай прадукцыі, якая вырабляецца. У ім больш за 3 тыс. пазыцый са значным экспартным патэнцыялам і аб’ёмам вытворчасьці больш за 27 млрд даляраў.
У лістападзе 2022 году стала вядома, што Расея выдзеліць Беларусі крэдыт у 105 млрд расейскіх рублёў (каля 1,74 млрд даляраў). Паведамлялася, што мэтавае прызначэньне гэтых сродкаў — імпартазамяшчэньне.