Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына пацьвердзіла гатоўнасьць дапамагчы Польшчы ў выпадку пагрозы зь Беларусі


Міністар абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс
Міністар абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс

Нямеччына падтрымае Польшчу, свайго саюзьніка па NATO, у выпадку, калі Варшава сутыкнецца з патэнцыйнай пагрозай нападу ПВК «Вагнэр» з тэрыторыі суседняй Беларусі.

Міністар абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс заявіў пра гэта 21 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі ў Празе ў адказ на пытаньне аб тым, як адрэагавала б Нямеччына на пэрспэктыву абвастрэньня сытуацыі на ўсходняй мяжы Польшчы. На гэта зьвярнуў увагу амэрыканскі тэлеканал CNN.

«Мы ўсе разам, мы шчыльна каардынуем нашыя дзеяньні — і ня толькі калі мы вочна сустракаемся адзін з адным на ўзроўні міністраў абароны, але і ў іншых выпадках. Калі нашы польскія сябры запатрабуюць дапамогі — калі здарыцца горшае з горшага — яны атрымаюць яе», — адказаў Пісторыюс на пытаньне журналіста.

CNN адзначае, што Пісторыюс выказаў упэўненасьць у гатоўнасьці двух саюзьнікаў па NATO да магчымага нападу, калі б ён адбыўся.

  • Удзельнікі ПВК «Вагнэр» прыбылі ў Беларусь пасьля спробы мецяжу ў Расеі ў чэрвені. 19 ліпеня Яўген Прыгожын, як мяркуецца, зьявіўся на відэакадрах, вітаючы сваіх падначаленых на тэрыторыі Беларусі.
  • 20 ліпеня Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што наёмнікі «Вагнэра» пачалі падрыхтоўку беларускага спэцназу на палігоне ўсяго за некалькі кілямэтраў ад мяжы з Польшчай, сябрам NATO.
  • Камітэт бясьпекі Польшчы вырашыў перакінуць вайсковыя часткі на ўсход краіны з прычыны прысутнасьці групы «Вагнэр» ў Беларусі.
  • 21 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў з абвінавачваньнямі ў адрас Польшчы, якая нібыта выношвае пляны «непасрэдна ўмяшацца» ў вайну і адрынуць ад Украіны частку тэрыторый. Як піша CNN, Пуцін таксама сьцьвярджаў, што Польшча жадае анэксаваць частку тэрыторый Беларусі, і заявіў, што Сталін нібыта «падарыў» Польшчы землі.
  • У той жа дзень прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча выкліча амбасадара Расеі ў МЗС пасьля словаў Пуціна, што Сталін нібыта «падарыў» Польшчы землі. «Сталін быў вайсковым злачынцам, вінаватым у сьмерці сотняў тысяч палякаў. Гістарычная праўда не падлягае сумневу», — напісаў Маравецкі ў Twitter.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG